2 траўня 2024, Чацвер, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

73-гадовую праваабаронцу, што расследавала гібель вайскоўцаў РФ, кінулі ў СІЗА

9
73-гадовую праваабаронцу, што расследавала гібель вайскоўцаў РФ, кінулі ў СІЗА

У Камітэце маці жаўнераў горада Будзёнаўск прайшоў ператрус.

Пра гэта паведамляе праваабарончы партал Realarmy, які прысвечаны праблемам расейскага войска. Паводле звестак сайта, кіраўніка Камітэта 73-гадовую Людмілу Багаценкаву абвінавацілі ў махлярстве, затрымалі і адправілі ў СІЗА.

Багаценкава займалася расследаваннем гібелі расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны. Як адзначаюць праваабаронцы, да панядзелка з ёй не зможа звязацца нават адвакат. На іх думку, затрыманне і змяшчэнне Людмілы Багаценкавай ў СІЗА - гэта акт застрашвання ў сувязі з яе дзейнасцю.

«Людміла Багаценкава многія гады актыўна абараняе вайсковаслужачых, выкрываючы факты бесчалавечнага абыходжання і катаванняў жаўнераў тэрміновай службы. Апошнія месяцы яна расследавала абставіны гібелі расейскіх вайскоўцаў у ліпені-жніўні 2014 года», - адзначаюць праваабаронцы. Яна таксама з'яўляецца экспертам пастаяннай камісіі вайскова-грамадзянскіх адносінаў СПЧ.

У жніўні Багаценкава перадала ў Савет пры Прэзідэнце РФ у развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ) звесткі аб загінулых 9 і 11 жніўня 2014 года ў раёне вайсковага палігона ў Растоўскай вобласці дзевяці расейскіх вайскоўцаў, якія праходзілі вайсковую службу паводле кантракту ў 18 мотастралковай брыгадзе (у/ч 27777). Таксама жаўнерскія маці склалі спіс з 400 вайскоўцаў, якія маглі быць забітыя ці параненыя.

73-гадовая праваабаронца ў пачатку верасня давала парады, што рабіць, калі жаўнераў тэрміновай службы прымушаюць падпісваць кантракты для магчымай адпраўкі ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках