2 траўня 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развітанне з Міхаілам Марынічам пройдзе 19 кастрычніка

7
Развітанне з Міхаілам Марынічам пройдзе 19 кастрычніка

Развітанне будзе праходзіць у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску.

Пра гэта "Народнай Волі" паведаміў сын палітыка, Ігар Марыніч.

Развітанне з Міхаілам Марынічам пройдзе з 9.00 да 11.45. Пасля гэтага палітык, дыпламат, былы мэр Менска, былы міністр замежнаэканамічных сувязяў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Чэхіі, Славаччыне, Вугоршчыне, Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі будзе пахаваны 19 кастрычніка на Маскоўскіх (Усходніх) могілках сталіцы.

Міхаіл Марыніч памёр учора, 17 кастрычніка, ва ўзросце 74 гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках