2 траўня 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Ганконгу адбілі атаку паліцыі і занялі цэнтр горада

4
Дэманстранты ў Ганконгу адбілі атаку паліцыі і занялі цэнтр горада

Дэманстранты зноў занялі вуліцы раёна Мангкок, адкуль іх некалькі гадзін таму выцесніла паліцыя.

Каля 9 тысяч пратэстоўцаў, у асноўным студэнты, адціснулі паліцэйскіх, здолеўшы зноў заняць тэрыторыю на поўдзень ад асноўнага скрыжавання, паведамляе BBC.

У пятніцу ўвечары паліцыя затрымала 26 дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. Як паведамілі вартавыя правапарадку, у сутыкненнях пацярпелі 15 афіцэраў паліцыі.

Кіраўнік адміністрацыі горада Лян Чжэньін напярэдадні пацвердзіў гатоўнасць сесці за стол перамоваў з прысутнымі.

На працягу мінулага тыдня некалькі разоў адбываліся сутычкі паліцыянтаў з пратэстоўцамі, падчас якіх паліцыя выкарыстала дубінкі і пярцовы газ.

Федэрацыя студэнтаў Ганконга і рух "Оккупай Цэнтрал", якія ачольваюць пратэсты ў горадзе, асудзілі паліцэйскі гвалт.

Акцыі пратэсту ў Гонкогу пачаліся ў сувязі з тым, што ўлады ў Пекіне адмовіліся ўносіць змены ў заканадаўства дзеля захавання кантролю за адборам кандыдатаў на выбарах кіраўніка адміністрацыі Ганконга ў 2017 годзе. Пратэсты ў Мангкоку з'яўляюцца часткай агульнай акцыі пратэсту студэнтаў.

У пятніцу прадстаўнік Федэрацыі студэнтаў Алекс Чоў сказаў, што група, якая пратэстуе ў Мангкоку, дамовілася пра перамовы з урадам, якія запланаваныя на аўторак. З ягоных слоў, перамовы будуць транслявацца ў прамым эфіры па радыё.

У мінулы чацвер кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэньін сказаў, што ўрад гатовы да перамоваў, аднак Кітай не мае намеру адмаўляцца ад сваіх планаў у адсейванні кандыдатаў на выбарах 2017 года.

Папярэднія перамовы былі скасаваныя, паколькі Пекін заявіў, што немагчыма весці канструктыўны дыялог, пакуль пратэстоўцы знаходзяцца на вуліцах.

Колькасць пратэстуючых на вуліцах скарацілася ў параўнанні з пачаткам кастрычніка, калі на вуліцах знаходзіліся дзясяткі тысяч чалавек, аднак напружанасць рэзка вырасла на мінулым тыдні пасля сутыкненняў паліцыі з дэманстрантамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках