6 траўня 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: ЗША павінны быць гатовыя абараніць Еўропу ад Расеі

14
Пентагон: ЗША павінны быць гатовыя абараніць Еўропу ад Расеі

Пры распрацоўцы стратэгіі ў Еўропе ЗША павінны ўлічваць небяспеку з боку Расеі.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі, піша УНІАН.

"Стратэгічнае асяроддзе вельмі дынамічнае і хісткае цяпер. І гэтая няўпэўненасць спароджаная тым, што Уладзімір Пуцін робіць у межах і за межамі тэрыторыяй Украіны. Гэта было б неабдумана для нас не думаць пра пэўныя магчымасці падрыхтоўкі, якія нам патрэбныя ў Еўропе. Таму што мы маем надзвычайныя абавязанні перад нашымі партнёрамі, прадугледжаныя ў пагадненні NATO", - сказаў Джон Кірбі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не пагроза Расеі, як у Маскве тлумачаць заявы Пентагона. Са слоў Джона Кірбі, ЗША проста павінны быць гатовыя да выклікаў, якія стаяць перад імі.

Напярэдадні міністр абароны ЗША Чак Хейгэл назваў палітыку Расеі рэвізіянісцкай, і што расейскае войска стаіць на парозе NATO. У расейскім міністэрстве абароны гэтую заяву ўспрынялі як пагрозу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках