КДБ пагражае беларусам, якія ваююць за Украіну
32- 2.10.2014, 14:03
- 19,833
Супраць такіх грамадзян будуць распачатыя крымінальныя справы.
Пра гэта заявіў сёння кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.
"Безумоўна, у нас ёсць адказнасць за найміцтва. Пры гэтым не важна, на якім баку ваююць гэтыя беларусы Гэта падпадае пад дзеянне нашага заканадаўства. У выпадку выяўлення і даказанасці такіх дзеянняў будзе прымацца пастанова", - сказаў Вакульчык, якога цытуе БелТА.
"Калі такая крымінальная справа будзе, то гэта будзе вядома, СМІ пра гэта даведаюцца", - дадаў ён.
Нагадаем, у Данбасе супраць баевікоў ваюе беларускі атрад "Пагоня".