2 траўня 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары ЮКАСа збіраюцца дамагчыся арышту маёмасці РФ у Еўропе і ЗША

8
Інвестары ЮКАСа збіраюцца дамагчыся арышту маёмасці РФ у Еўропе і ЗША

Неабходныя дакументы пададуць у суды Нямеччыны.

Інвестары былога нафтавага канцэрна ЮКАС збіраюцца дамагацца канфіскацыі маёмасці Расейскай Федэрацыі ў краінах Еўропы і ЗША ў рамках выплаты кампенсацыі ў 50 мільярдаў даляраў, якую прысудзіў ім у ліпені 2014 Міжнародны трацейскі суд у Гаазе за нацыяналізацыю ЮКАСа. Пра гэта паведаміў нямецкаму часопісу Der Spiegel адвакат інвестараў Цім Осбарн.

Са слоў Озбарна, бліжэйшымі тыднямі былыя ўладальнікі ЮКАСа пададуць неабходныя дакументы ў суды Нямеччыны. Падобныя працэсы яны плануюць ініцыяваць таксама ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Францыі і ЗША, паведамляе Deutsche Welle.

Каб даць ход такой справе ў ФРГ, спачатку адзін з вышэйшы зямельных судоў Нямеччыны павінен пастанавіць, што пастанова Гаагскага суду мае дзеянне на тэрыторыі гэтай краіны. Нямеччына яшчэ ў 1961 годзе ўзяла абавязанні прызнаваць і выконваць такія пастановы. У выпадку станоўчай пастановы вышэйшага зямельнага суда экс-акцыянеры ЮКАСа павінны будуць знайсці маёмасць РФ на тэрыторыі Нямеччыны і падаць пазовы аб яе канфіскацыі ў адпаведныя зямельныя суды. Іскавыя патрабаванні могуць закрануць, да прыкладу, замоўленыя у ФРГ самалёты для «Аэрафлота» ці выплат Нямеччынай «Газпраму» за газ, піша часопіс.

Між тым, як адзначае выданне, Расея можа да сярэдзіны лістапада абскардзіць пастанову Гаагскага суда, але, паводле ацэнцы Der Spiegel, поспех апеляцыі малаверагодны. Часопіс адзначае, што РФ у адказ на дзеянні былых акцыянераў ЮКАСа можа пачаць новую «справу ЮКАСа». Акрамя таго, у Дзярждуме рыхтуецца закон, які дазволіць уладам нацыяналізаваць маёмасць замежных дзяржаў у РФ, каб пакрыць шкоду, нанесеную расейскім кампаніям і фізічным асобам у гэтых краінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках