3 траўня 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая разведка: Чатыры гады санкцый прывядуць Расею да банкруцтва

19
Нямецкая разведка: Чатыры гады санкцый прывядуць Расею да банкруцтва

Цяперашні стан расейскіх валютных рэзерваў дазволіць пазбягаць дэфолту цягам чатырох гадоў.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на нямецкае выданне Bild am Sonntag, такія звесткі ўтрымліваюцца ў справаздачы нямецкай выведкі.

Паводле гэтых звестак, у Расеі ёсць дастаткова фінансавых рэзерваў, каб не адзін год вытрымліваць ціск еўрапейскіх санкцый. У прыватнасці, паводле падлікаў ФРС Нямеччыны, грашовыя рэзервы Расейскай Федэрацыі ў верасні склалі блізу 22 трыльёнаў 622 мільярдаў рублёў, што прыкладна раўняецца 619 млрд даляраў. А гэта - блізу 162% дзяржаўных выдаткаў на гэты год, піша «Еўрапейская праўда».

Паколькі дзяржаўная запазычанасць Расеі складае ўсяго 13% ад ВУП краіны, то РФ здольная вытрымаць яшчэ блізу чатырох гадоў без аб'яўлення дзяржаўнага банкруцтва, адзначаюць у Bild am Sonntag.

Варта адзначыць, што ў справаздачы ідзе гаворка пра сённяшні стан санкцый без уліку іх магчымага ўзмацнення.

Як сцвярджае Reuters, пададзеныя выведкай разлікі сведчаць, што магчымасць РФ вытрымліваць санкцыі вышэйшая, чым чакалася раней.

Варта адзначыць, што дагэтуль у СМІ паказвалася, што на пачатак кастрычніка валютныя рэзервы Расеі складалі блізу $455 млрд.

Нагадаем, цягам апошніх тыдняў Расея неаднаразова выкарыстоўвала свае валютныя рэзервы для падтрымання курсу рубля, які пачаў рэзка падаць. ЕЗ і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць Расеі праз сітуацыю на ўсходзе Украіны, што абцяжарыла доступ РФ да міжнародных рынкаў капіталу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках