2 траўня 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрыманы былы супрацоўнік МТЗ

4
У Расеі затрыманы былы супрацоўнік МТЗ

Мужчына выкраў з заводу будматэрыялы на Br250 млн.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

«У ліпені супрацоўнікамі АБЭЗ Партызанскага РУУС сталіцы быў затрыманы менчук, які ўчыніў крадзеж у асабліва буйной суме з тэрыторыі Менскага трактарнага завода. З мэтай пазбегнуць адказнасці мужчына схаваўся ад беларускіх праваахоўнікаў у Маскоўскай вобласці. Сумесна з расейскімі паліцэйскімі аператыўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Менска затрымалі зламысніка. Цяпер у дачыненні да мужчыны праводзіцца працэдура экстрадыцыі. Затрыманаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці», - паведамілі ў ГУУС.

Як паведамлялася, паводле падробленых дакументаў 42-гадовы менчук заехаў на тэрыторыю Менскага трактарнага завода і быў затрыманы пры вывазе грунтоўкі, лакафарбавых і металічных вырабаў з прадпрыемства. Агульны кошт выкрадзенага склаў блізу Br250 млн. Злачынную схему менчук прыдумаў яшчэ падчас працы ў адным з філіялаў МТЗ. «У той час ён меў доступ да таварна-транспартных накладных і прапускоў. Праз некалькі гадоў, ужо не з'яўляючыся работнікам завода, мянчук наважыў скарыстацца службовымі дакументамі, што засталіся ў яго. Для ўчынення крадзяжу мужчына звярнуўся па паслугі індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца грузаперавозкамі», - распавялі ў міліцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках