2 траўня 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З "Навінак" збеглі трое пацыентаў

30

Ёсць падставы меркаваць, што хлопцы накіроўваюцца ў бок Берасця.

Менская міліцыя шукае траіх асуджаных да прымусовых мераў лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам, якія ў ноч на 20 кастрычніка збеглі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Уцекачы былі апранутыя ў клетчатыя бальнічныя піжамы цёмна-сіняга колеру. "Ёсць падставы меркаваць, што хлопцы накіроўваюцца ў бок Берасця. Усіх, хто што-небудзь ведае пра іх месцазнаходжанне, просім тэрмінова паведаміць пра гэта ў міліцыю", - сказалі ў ГУУС.

Абрамаў Сяргей Аляксандравіч, 26 гадоў. Пражывае ў в. Ліхасельцы (Пружанскі раён, Берасцейская вобласць). Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 155-160 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.

Цеслік Кірыл Анатольевіч, 19 гадоў. Пражывае ў г. Баранавічы, Берасцейская вобласць. Прыкметы: на выгляд 20-25 гадоў, рост 180-185 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.

Аўраменка Васіль Васільевіч, 28 гадоў. Пражывае ў Менску па вуліцы Асаналіева. Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках