2 траўня 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаміль Тарпішчаў пісьмова папрасіў прабачэння перад сёстрамі Уільямс

14

Яго зварот да Серэны і Вінус Уільямс апублікаваны на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Прычым дакумент падпісаны прэзідэнтам расейскай Федэрацыі тэніса Шамілем Тарпішчавым яшчэ 17 кастрычніка, гэта значыць, яшчэ да хвалі абурэння яго жартам пра "братоў Уільямс" у расейскіх СМІ:

"Хачу прынесці мае самыя шчырыя прабачэнні Серэне і Вінус Уільямс ад свайго імя і ад імя ўсёй Расейскай федэрацыі тэніса. Я хацеў усяго толькі крыху пажартаваць, але цяпер усведамляю ў поўнай меры, што жарт выйшаў няправільным. Я з велізарным захапленнем стаўлюся да сёстраў Уільямс, яны ўвойдуць у гісторыю як найвялікшыя тэнісісткі. (...) Разумею, што мае словы маглі быць успрынятыя як дыскрымінацыя. Я не меў гэтага на ўвазе, але ўсведамляю, што павінен прынесці прабачэнні таксама ўсёй тэніснай сям'і і ў асаблівасці самім сёстрам Уільямс".

Пра сясцёр Уільямс Тарпішчаў пажартаваў у эфіры праграмы "Вячэрні Ургант", назваўшы іх "братамі Уільямс", паведамляе "Эхо Москвы".

Серэна Уільямс, малодшая з сясцёр, ужо назвала жарт сексісцкім і расісцкім.

Асудзіла выказванне прэзідэнта Федэрацыі тэніса Расеі і Марыя Шарапава.

Яе рэакцыя, дарэчы, здзівіла вядомага расейскага тэнісіста Яўгена Кафельнікава. "Ды ўжо, сябры! Відаць, Маруся таксама страціла рускае пачуццё гумару, знаходзячыся ў ЗША, а шкада", - напісаў экс-лідар сусветнага рэйтынгу ў "Твітэры".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках