2 траўня 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацкевіч згодны змяніць Кандрацьева

3
Хацкевіч згодны змяніць Кандрацьева

Трэнер кіеўскага "Дынама-2" пагадзіўся ачоліць зборную Беларусі ў футболе.

Рулявы кіеўскага "Дынама-2" Аляксандр Хацкевіч заявіў "Прессболу" аб гатоўнасці ачоліць зборную Беларусі, якая пасля сыходу Георгія Кандрацьева засталася без галоўнага трэнера. Але пры гэтым Хацкевіч паведаміў, што не ўсё ў гэтым пытанні залежыць ад яго.

- Ты ж ужо сустракаўся ў Кіеве з Сяргеем Сафар’янам.

- Так, мы ўжо абгаварылі ўмовы і тэрмін магчымага кантракту. Не схаваю, я даў згоду ачоліць зборную роднай для мяне краіны. Цяпер слова за федэрацыяй. Ёй прымаць канчатковую пастанову.

- А падтрымкай клубнага кіраўніцтва ты заручыўся?

- Зразумела. Ужо размаўляў з галоўным трэнерам "Дынама" Сяргеем Рэбравым. Ён сказаў: "Няма праблем. Гэта тваё эжаданне, і я яго паважаю". Размаўляў і з Ігарам Міхайлавічам Суркісам. Прэзідэнт клуба таксама паабяцаў, што пярэчанняў не будзе.

Нагадаем, галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пакінуў свой пост 13 кастрычніка. У трох стартавых матчах кваліфікацыі Еўра-2016 зборная Беларусі набрала толькі адно ачко.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках