2 траўня 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старажытная камета праляцела паблізу Марса

5
Старажытная камета праляцела паблізу Марса

Камета C/2013 A1 праляцела на блізкай ад Марса адлегласці.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве аэранаўтыкі і даследавання космасу (NASA), паведамляе Lenta.ru.

Хуткасць нябеснага цела пад назвай Сайдынг Спрынг (Siding Spring) складала 56 кіламэтраў на сэкунду, яно прайшло за 140 тысяч кіламэтраў ад Чырвонай планеты. Гэта адлегласць складае менш за палову дыстанцыі паміж Зямлёй і Месяцам.

Камета Сайдынг Спрынг, якая сфармавалася 4,6 мільярда гадоў таму, была адкрытая аўстралійцам Робэртам Макнотам (Robert McNaught) у студзені 2013 года, паведамляе Reuters. . Мяркуецца, што яна прыбыла з воблака Аорта - сфэрычнага абсягу на перыфэрыі Сонечнай сістэмы, які служыць крыніцай доўгаперыядычных камет.

За палётам нябеснага цела сачылі адразу некалькі апаратаў, якія знаходзяцца на марсіянскай арбіце, марсаходы Curiosity і Opportunity, а таксама арбітальныя апараты, якія належаць Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву (ЕКА).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках