26 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестыцыі ў асноўны капітал упалі на 10%

1
Інвестыцыі ў асноўны капітал упалі на 10%

Інвестыцыі ў асноўны капітал у Беларусі ў студзені-верасні 2014 склалі Br149,6 трлн.

У супастаўных цэнах гэтая сума на 10,4% меншая за ўзровень студзеня-верасня 2013 года. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За гэты перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі Br49,4 трлн (33% агульнага аб'ёму інвестыцый), або 85,2% да ўзроўню студзеня-верасня 2013 года. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 66,9% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 25,2% набыта на тэрыторыі Беларусі.

Паводле інфармацыі камітэта, будаўніча-мантажныя работы ў студзені-верасні 2014 выкананыя на Br84 трлн, што ў супастаўных коштах складае 94,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 56,1% ад агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

У студзені-верасні 2014 на будаўніцтва жылля выкарыстана Br29,8 трлн інвестыцый у асноўны капітал, што складае 19,9% да агульнага аб'ёму інвестыцый і на 8,3% перавышае ўзровень студзеня-верасня мінулага года.

Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн 977,9 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 79,6% да прадугледжанага задання на год і на 7,5% больш, чым у студзені-верасні 2013 года.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 млн 104,3 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы, або 52,9% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1 млн 757,5 тысяч квадратных метраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках