26 красавiка 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падпісала кантракт з галкіперам Тэйларам

3
Менскае «Дынама» падпісала кантракт з галкіперам Тэйларам

Пагадненне будзе разлічана да канца сезона.

28-гадовы выхадзец ангельскага Плімута, яшчэ ў 2004 годзе задрафтаваны «Лос-Анджэлес Кінгз», пачынаў сваю кар'еру ў Хакейнай лізе Антарыё, дзе адгуляў некалькі гадоў запар. Затым вялікую частку сезона-2007/08 правёў у АХЛ, абараняючы колеры фарм-клуба «каралёў» «Манчэстэр Монаркз». Таксама выступаў у нямецкай камандзе «Гамбург Фрызерс», 2 матчы правёў у складзе «Калгары Флэймз» у НХЛ, паведамляе афіцыйны сайт «Дынама».

Сезон-2013/14 Дэні правёў у Еўропе, падпісаўшы гадавое пагадненне са шведскім «Фер’естадам». У 16 матчах рэгулярнага чэмпіянату ягоны каэфіцыент надзейнасці склаў 2.32, а працэнт адбітых кідкоў - 91.8%.

Нагадаем, паводле формулы «6 +1», якой кіруецца «Дынама», у заяўцы каманды на матч КХЛ павінны прысутнічаць не больш за 6 палявых гульцоў-замежнікаў і 1 брамнік-легіянер. Тэйлар стаў другім замежным галкіперам у клубе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках