7 траўня 2024, aўторак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Масква скароціць датацыі Беларусі

5
Станіслаў Багданкевіч: Масква скароціць датацыі Беларусі

Нягледзячы на атрыманне расейскага крэдыту, золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць змяншацца.

Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч кажа, што за чужыя грошы Беларусь працягне жыць і надалей, але расейскія датацыі паменшацца, паведамляе «Радыё Рацыя».

У верасні Беларусь атрымала гіганцкі расейскі дзяржаўны крэдыт у суме 1,5 млрд даляраў. Крэдыт быў выкарыстаны на рэструктурызацыю дзяржаўнай запазычанасці.

А вось золатавалютныя рэзервы працягвалі разыходзіцца. За верасень яны зменшыліся на істотныя 285 млн даляраў. На 1 кастрычніка яны складаюць 6,004 млрд даляраў.

З пачатку года золатавалютныя рэзервы знізіліся ўсяго на $646 млн. І гэта пры тым, што валавая замежная запазычанасць Беларусі расце, за гэты год яна можа павялічыцца прыкладна на 3 млрд даляраў.

«Мы бярэм новыя крэдыты, каб разлічыцца са старымі - гэта ўсе ведаюць. Замкнёнае кола, у якім нічога добрага няма. Запазычанасці толькі павялічваюцца. У апошнія гады так і жывем - за кошт расейскіх датацый, замежных траншаў і за кошт праядання тых дзяржаўных актываў, якія прадаём падчас прыватызацыі. І іншага выйсця беларускія ўлады, відаць, не бачаць. Эканоміка слабая. Натуральна, у нас узрадаваліся, што Масква ўвяла санкцыі, прынамсі, у дачыненні да самой сябе, калі забараніла ўвоз некаторых відаў прадукцыі з Захаду. Але высветлілася, што ў Расеі ідзе рэцэсія і вываз капіталу, падзенне вытворчасці і рубля. Так што да плюсаў дадаліся і мінусы. Фізічна мы пастаўляем у Расею больш тавараў, а грошай атрымліваем менш. Гэта не толькі што да сельскагаспадарчай прадукцыі, але і да прамысловасці. Зноў жа - пакутуе беларуская эканоміка. А на мадэрнізацыю надзеі невялікія, бо яна ідзе ўжо гадамі, а выніку ніякага. Страты велізарныя, і яны павялічваюцца. Мэта любой эканомікі - прыбытак. А ў нас яна адміністрацыйна падтрымліваецца за кошт больш рэнтабельных галін і росту замежнай запазычанасці і рэзерваў», - паведаміў Станіслаў Багданкевіч.

«Калі Масква вылучыць, бо, як я ўжо казаў, у іх саміх праблемы. Захад жа таксама ўвёў санкцыі супраць Крамля і адмаўляе ў вылучэнні доўгатэрміновых крэдытаў расейскім банкам. А Расея набрала гэтых крэдытаў і павінна аддаваць. Але няма магчымасці прасіць новыя траншы, каб вярнуць старыя. Так што ім бы са сваімі праблемамі разабрацца. У такіх умовах відавочна, што Масква скароціць датацыі Беларусі», - адказаў экс-старшыня Нацбанка на пытанне аб будучых крэдытах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках