6 траўня 2024, панядзелак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Чубайса зняла «Пахаванне» для Шнура

5

Дуня Смірнова зняла кліп на песню гурту «Ленінград».

Таленавітая рэжысёрка, сцэнарыстка і эсэістка, а з 2012 года - жонка палітыка, дзярждзеяча і вельмі багатага чалавека Анатоля Чубайса ў «мінулым жыцці» была абавязковай удзельніцай многіх багемных мерапрыемстваў, сябравала з рок-музыкамі. Такое ніколі не забываецца. Вось і вярнулася Аўдоцця на час з вялікага кіно ў малы жанр, зняла відэаролік, піша «Комсомольская правда».

«Вось кліп зняла сябру Шнураву», - напісала ў сябе ў Фэйсбуку Аўдоцця і выклала ў інтэрнэт ролік, які яна зрэжысэравала, а ўласна зняў Ілья Авербух. Прадзюсарам кліпу стаў Даніла Іпалітаў - сын Смірновай.

У песні «Пахаванне» рэжысёр, як і шараговыя, так бы мовіць, фаны Ленінграда пачулі адвечны драйв, які адчувае чалавек, калі ён стаіць «на краі» - «чую са згубным захапленнем прападаю, прападаю». І ўвасобіла ўсю гэтую, з дазволу сказаць, амбівалентнасць адчування жыцця ў кліпе, дзе ўсю дарогу горача і змрочна танчыць пара - наколькі я разумею, лацінаамерыканскае танго, танец жыцця, смерці, любові і адзіноты. Словы Шнурава пра драўляную труну толькі дадаюць кайфу ў гэты твор.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках