6 траўня 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орда змяніў Козіка на пасадзе кіраўніка ФПБ

22
Орда змяніў Козіка на пасадзе кіраўніка ФПБ

Міхаіл Орда абраны новым старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Леаніда Козіка.

«У сённяшнім пленуме ўдзельнічалі больш за 200 членаў Савета ФПБ. Яны прынялі адстаўку Л.Козіка, які 22 верасня гэтага года звярнуўся ў Савет Федэрацыі прафсаюзаў з просьбай зняць з яго паўнамоцтвы старшыні», - паведамілі агенцтву charter97.org у прэс-службе ФПБ.

«Я сапраўды прыняў пастанову сысці. Мне ўжо 67-ы год, і вылучаць сваю кандыдатуру ў наступным годзе на чарговы пяцігадовы тэрмін - не бачу сэнсу. І каб не бударажыць людзей сваёй пстановай за два дні да з'езду - я абвясціў аб сыходзе за год», - заявіў Козік.

Нававыбранаму старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ордзе 48 гадоў. «За яго плячыма вялікі досвед працы, у тым ліку на выбарных пасадах. М. Орда апынуўся відавочным фаварытам у ліку кандыдатур, разгледжаных прэзідыумам Савета ФПБ, на пасаду старшыні Федэрацыі прафсаюзаў», - адзначылі ў прэс-службе.

48-гадовы Орда па першай адукацыі з'яўляецца ветэрынарам. Таксама ён скончыў Расейскую акадэмію кіравання дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ па спецыяльнасці «дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Пры гэтым працоўную дзейнасць Орда пачаў слесарам у «Расеі» - так называўся калгас у Дзятлаўскім раёне. Але потым пайшоў па грамадскай лініі і даслужыўся да пасады кіраўніка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таксама з'яўляўся ўпаўнаважаным Аляксандра Лукашэнкі ў Гарадзенскай вобласці. Апошнім часам займаў крэсла кіраўніка прадстаўніцтва пастаяннага камітэта саюзнай дзяржавы ў Менску.

Таксама Орда вядомы сваімі антызаходнімі выказваннямі. Увогуле, «ярлык» на кіраванне ФПБ выдалі «годнаму кадру».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках