Аблава ў Маскве: за дзень затрыманыя сем тысяч мігрантаў
6- 25.10.2014, 14:52
- 19,476
Мігрантаў правяраюць на законнасць знаходжання ў Расеі.
Амаль сем тысяч мігрантаў за мінулы дзень трапілі ў аддзелы паліцыі ў Маскве для праверкі законнасці знаходжання ў Расеі, паведамілі ў прэс-службе сталічнага глаўка МУС, паведамляе ТАСС.
Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя аддзелы МУС з мэтай выяўлення іх асобы і законнасці знаходжання на тэрыторыі Расеі. Таксама яны правераны ў базах спецыяльнага ўліку на дачыненне да раней учыненых злачынстваў.
Гэта не першая аблава за апошні тыдзень. Больш за 450 нелегальных мігрантаў былі дастаўленыя ў аддзяленнi паліцыі ў выніку рэйду, які праводзіўся на паўночным усходзе Масквы ў ноч на 18 кастрычніка. Сярод іх былі і грамадзяне Беларусі.