2 траўня 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя затрымала ў Маскве 455 нелегалаў

13
Паліцыя затрымала ў Маскве 455 нелегалаў

Сярод іх - грамадзяне Беларусі.

Больш за 450 нелегальных мігрантаў былі дастаўленыя ў аддзяленнi паліцыі ў выніку рэйду, які праводзіўся на паўночным усходзе Масквы ў ноч на 18 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС Расеі.

«У выніку мерапрыемства ў ноч на 18 кастрычніка ў тэрытарыяльныя аддзелы МУС Расеі ў раёнах ПУАА Масквы было дастаўлена 455 замежных грамадзян. Сярод дастаўленых прадстаўнікі краін Сярэдняй Азіі, Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі, а таксама адной з былых дзяржаў СНД Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

У прэс-службе МУС адзначылі, што паводле двух фактаў праводзіцца праверка аб наяўнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 322.1 КК РФ (арганізацыя незаконнай міграцыі), піша Lenta.ru.

У рэйдзе ўдзельнічалі ўсе сілы і сродкі паліцыі ПУАА Масквы, а таксама сілы сталічнай управы МУС і байцы АМАП. Акрамя таго, у аперацыі бралі ўдзел 150 супрацоўнікаў унутраных войскаў МУС Расеі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках