2 траўня 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прыгарадзе Лондана пабудуюць беларускую капліцу

3
У прыгарадзе Лондана пабудуюць беларускую капліцу

Да 30 гадавіны аварыі на ЧАЭС у 2016 годзе ў Вялікай Брытаніі з'явіцца капліца ў памяць аб пацярпелых у выніку катастрофы.

Пра гэта 25 кастрычніка на вялікай партнёрскай канферэнцыі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў пасёлку Кшыжова (Польшча) паведаміў сузаснавальнік брытанскай архітэктарскай групы Spheron Со Тшвай, які займаецца праектам капліцы разам з Англа-беларускім таварыствам, піша БелаПАН.

Са слоў прадстаўніка гэтага архітэктурна-культурнага праекта, капліца з'явіцца ў прыгарадзе Паўночнага Лондана на зямлі, якая належыць Ватыкану, блізу будынка, заснаванага ў 1948 годзе беларускім культурным цэнтрам. Ён сказаў, што лонданскія ўлады далі афіцыйны дазвол на будаўніцтва ў верасні 2013 года. Працэдура ўзгаднення будаўніцтва праходзіла досыць доўга, паколькі «заканадаўства ва ўзвядзенні ў Лондане будынкаў, якія адрозніваюцца ад тыповай забудовы брытанскай сталіцы, дастаткова складанае».

Со Тшвай распавёў, што ідэя будаўніцтва беларускай капліцы нечакана атрымала ўсебаковую падтрымку брытанскай грамадскасці.

Для падрыхтоўкі гэтага праекта распрацоўшчыкі з'ездзілі ў Беларусь, каб «вывучыць архітэктуру традыцыйных драўляных цэркваў», якія прадстаўлялі сабой «свайго роду кропку прыцягнення для сельскага насельніцтва Беларусі».

«Некаторыя з драўляных цэркваў былі пабудаваныя ў XIX стагоддзі, калі расцвіталі пэўныя архітэктурныя стылі ў Беларусі і Украіне, напрыклад, папулярнасць набывала Віленскае барока», - сказаў Со Тшвай. Ён дадаў, што з многімі прыкладамі драўлянага царкоўнага дойлідства Беларусі аўтары праекта пазнаёміліся з дапамогай фатаграфій з архіва бібліятэкі Францыска Скарыны ў Лондане.

«Мы шукалі прататып драўлянай царквы, і адказ мы знайшлі ў выдатным музеі пад адкрытым небам (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам), - адзначыў ён. - Беларускія драўляныя царквы выглядаюць такімі чыстымі і сціплымі. Наша капліца таксама павінна быць сціплай. Такім чынам, мы перанеслі мову архітэктуры XIX стагоддзя ў стагоддзе XXI. Капліца будзе з дрэва і шкла, у яе будуць высокія вокны са спецыяльнай глазурай, каб абараніць рэліквіі ад прамога сонечнага святла. Сцены капліцы будуць ісці хвалепадобна, быццам яе абгарнулі тканінай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках