4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Выбары ва Украіне ўмацавалі нацыянальнае адзінства

1
Дзярждэп ЗША: Выбары ва Украіне ўмацавалі нацыянальнае адзінства

Парламенцкія выбары ва Украіне - дэмакратычны працэс, які ўмацоўвае адзінства краіны і спрыяе мірнаму ўрэгуляванню канфлікту.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Дзярждэпу ЗША Джона Кэры, апублікаванай у панядзелак, паведамляе «Укринформ».

«Мы вітаем прыхільнасць Украіны да ўсёабдымнага і празрыстага палітычнага працэсу, што спрыяе яе нацыянальнаму адзінству. Гэта мае важнае значэнне для ўрэгулявання канфлікту ва ўсходняй Украіне, а таксама пераадолення іншых выклікаў для краіны», - заявіў Кэры.

Ён падкрэсліў, што намаганні, якія ўкраінская ўлада прыклала да заахвочвання ўдзелу выбаршчыкаў, асабліва ў Данецкай і Луганскай абласцях, заслугоўваюць высокай ацэнкі. Кэры звярнуў асаблівую ўвагу на складаную працу, праведзеную ва Украіне для забеспячэння альтэрнатыўных механізмаў галасавання, у тым ліку для ўнутранага перамяшчэння асоб, «нягледзячы на намаганні расейскіх уладаў у Крыме і сепаратыстаў перашкодзіць дэмакратычнаму волевыяўленню ўкраінскіх грамадзян».

Джон Кэры таксама адзначыў, што Злучаныя Штаты гатовыя працаваць з прэзідэнтам Украіны, новым урадам Украіны, і Вярхоўнай Радай, з мэтай працягу працэсу рэформаў, барацьбы з карупцыяй, пошуку мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, а таксама супрацьстаяння акупацыі Крыма.

Нагадаем, раней прэзідэнт ЗША Барак Абама павіншаваў украінскі народ з правядзеннем сумленных і дэмакратычных выбараў. Ён таксама паабяцаў далейшую падтрымку ЗША ў аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. На думку амерыканскага прэзідэнта, расейскія ўлады, якія занялі Крым, і баевікі на ўсходзе Украіны «не дазволілі шматлікім украінцам скарыстацца іх дэмакратычным правам і паўдзельнічаць у нацыянальных выбарах».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках