4 траўня 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду прызналі лепшым гульцом чэмпіянату Гішпаніі

1
Раналду прызналі лепшым гульцом чэмпіянату Гішпаніі

Нападнік мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду быў прызнаны найлепшым гульцом гішпанскай Прымеры мінулага сезону.

Імя партугальца прагучала на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння лепшых гульцоў сезону, паведамляе РБК.

Таксама Раналду стаў аўтарам лепшага гола мінулага сезону, які быў забіты ў брамы «Валенсіі». Акрамя таго, ён стаў і лепшым форвардам чэмпіянату Гішпаніі.

Лепшым трэнерам чэмпіянату быў прызнаны Дыега Сімеонэ, які разам з «Атлетыка» стаў чэмпіёнам краіны.

Калега Раналду па «Рэалу» Лука Мадрыч атрымаў узнагароду ў якасці лепшага паўабаронцы абарончага плана. Лепшым хаўбэкам прызналі Андрэса Іньесту з «Барселоны». Калега Ін'есты Рафінья перамог у намінацыі «Прарыў года». Ён, нагадаем, выступаў у арэндзе за «Сельта».

Акрамя таго, кастарыканец Кейлар Навас быў прызнаны лепшым брамнікам, (перайшоў з «Леванте» у «Рэал»). Лепшым абаронцам стаў яшчэ адзін гулец «Рэала» Серхіа Рамас.

Лепшым гульцом з Паўднёвай Амерыкі прызналі калумбійскага форварда «Севіллі» Карласа Баку. Лепшым афрыканцам ў Прымеры стаў алжырскі паўабаронца Ясін Браімі, які летам перабраўся з «Гранады» у «Порту».

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках