4 траўня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Усіх «дармаедаў» - на ўборку вуліц

101
Ладуцька: Усіх «дармаедаў» - на ўборку вуліц

Старшыня Мінгарвыканкама мяркуе, што беспрацоўных грамадзян неабходна больш актыўна прыцягваць да ўборкі тэрыторыі горада.

У Менску павялічылася колькасць зваротаў гараджан з нагоды працаўладкавання. Пра гэта паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, паведамляе БелТА.

«Пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмеркавалі пытанні выкаранення ўтрыманства і дармаедства, у Менску на 0,7% павялічылася колькасць зваротаў гараджан у пытаннях працаўладкавання. А тэлефоны аддзелаў працаўладкавання працуюць у рэжыме гарачых ліній. Менчукі сталі больш актыўна цікавіцца, як зарэгістравацца ў якасці беспрацоўных», - сказала Жанна Рамановіч.

У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька адзначыў, што грамадзян, якія не працаўладкаваныя, неабходна больш актыўна прыцягваць да працы па ўборцы тэрыторыі горада.

У базе звестак службы занятасці горада блізу 19 тыс вакансій, 73% з якіх - па рабочых спецыяльнасцях.

Найбольшую патрэбу ў кадрах адчуваюць будаўнічая галіна (блізу 25% вакансій) і прамысловасць (да 21%).

Фота: tut.by

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках