3 траўня 2024, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы», праходзяць у Раду

4
70 дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы», праходзяць у Раду

Большасць з іх патрапіць у Раду праз мажарытарную сістэму.

Амаль семдзесят дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы» 16 студзеня 2014, зноў праходзяць у Вярхоўную Раду.

Паводле папярэдніх падлікаў у Раду па партыйных спісах трапляюць усе 15 такіх кандыдатаў ад Апазіцыйнага блока, астатнія праходзяць па мажарытарных акругах, піша zn.ua.

Сярод Апазіцыйнага блока за «дыктатарскія законы» галасавалі: Бахцеева Таццяна Дзмітрыеўна, Белы Аляксей Пятровіч, Волкаў Аляксандр Міхайлавіч, Варапаеў Юрый Мікалаевіч, Горына Ірына Анатольеўна, Далжанкоў Аляксандр Валер'евіч, Каваль Аляксандр Іванавіч, Корж Павел Пятровіч, Лёвачкіна Юлія Уладзіміраўна, Мірны Іван Мікалаевіч, Мірашнічэнка Юрый Рамановіч, Аляксандр Нячаеў Ігаравіч, Новінскі Вадзім Уладзіслававіч, Шатваран Вілен Рыгоравіч, Шуфрыч Нестар Іванавіч.

Пры гэтым паводле вынікаў галасавання ў Вярхоўную Раду не трапляюць 26 чалавек, якія ішлі паводле спісаў Камуністычнай партыі Украіны і «Сильной Украины».

Нагадаем, што на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду балатавалася 133 дэпутаты, якія 16 студзеня галасавалі за «дыктатарскія законы». З іх 39 кандыдатаў балатавалася па спісах партыяў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках