4 траўня 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацгвардыя закупіла 27 аўтамабіляў і 52 прычэпы МАЗ

7

Закупка праходзіла без адкрытых таргоў.

Вайсковая частка 3078 Унутраных войскаў (Нацгвардыі) МУС Украіны 21 кастрычніка паводле вынікаў тэндэру ўклала шэраг пагадненняў на закупку аўтамабіляў на агульную суму 50,42 млн грн. Пра гэта сведчыць інфармацыя ў "Весніку дзяржаўных закупак", паведамляе ZN.ua са спасылкай на "Наші гроші".

Замоўлена 27 вахтавых аўтамабіляў і 40 прычэпаў і 12 паўпрычэпаў МАЗ.

Аўтамабілі і паўпрычэпы будзе пастаўляць ТАА "Кіеўскі Рэспубліканскі аўтацэнтр", усяго кампанія атрымае 36,55 млн грн. Фірма з'яўляецца афіцыйным дылерам МАЗ ва Украіне, уладальнікамі кампаніі з'яўляецца бельгійская фірма "Ананімнае акцыянернае таварыства "VN", Міхаіл Затхей і Валянцін Затхей. Раней Нацгвардыя закупіла ў іх жа гандлёвага дома "КаМАЗ" вахтавых і бартавых аўтамабіляў на 28 млн грн.

Прычэпы замовілі ў кіеўскага ТАА "Укравтокомплект ЛТД" Аляксандра Іпаценкі, ён атрымае ў агульным 13,88 млн грн. Раней Нацгвардыя купляла ў гэтай фірмы аўтакраны па 13,01 млн грн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках