3 траўня 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У чалавечага арганізма ёсць свае «гадзіны пік»

2
Навукоўцы: У чалавечага арганізма ёсць свае «гадзіны пік»

Навукоўцы выявілі вялікія змены ў актыўнасці клетак у арганізме жывёл перад світаннем і змярканнем.

Некалькі «гадзін пік» штодня імкліва змяняюць тое, як працуюць тканіны цела, выявілі навукоўцы, паведамляе "ВВС Україна".

Навукоўцы вывучалі працу клетак жывёл у 12 тканінах на працягу дня і выявілі істотныя змены ў актыўнасці клетак перад світаннем і змярканнем.

Навукоўцы выявілі, што 43% генаў, участкаў ДНК, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці бялкоў, мянялі сваю актыўнасць на працягу ўсяго дня. Розныя гены мелі розныя пікі актыўнасці ў розных тканінах, таму даследчая група мяркуе, што прынамсі больш за палову генаў дэманструюць ваганні ў актыўнасці на працягу дня.

Экспэрты кажуць, што гэта адкрыццё можа дапамагчы вызначыць лепшы час сутак для прыняцця лекаў.

Навукоўцы з Капенгагенскага ўніверсітэта правялі даследаванні, дзякуючы якім паспрабавалі даць адказ, чаму зімой людзі ўпадаюць у дэпрэсію. На думку навукоўцаў, дэпрэсія і хандра ўзнікае праз павелічэнне цёмнага часу сутак зімой і восенню. Бо менавіта з прыходам ночы ў людзей з SAD істотна павялічваецца ўзровень бялку, а колькасць гармона шчасця становіцца вельмі нязначнай у параўнанні з цёплымі часамі года.

Даследаванне, праведзенае ў ЗША (вынікі апублікаваныя ў часопісе New Scientist), даказвае, што эмоцыі іншых людзей у сацыяльных сетках аказваюць уплыў на нашы ўласныя эмоцыі. Інфармацыя, якая атрымліваецца онлайн, фармуе не толькі настрой, але і ўплывае на шэраг учынкаў у рэальным жыцці. Менавіта таму магутная зброя ў інфармацыйнай вайне - гэта і фальшывыя акаўнты ў бФэйсбуку», і войска троляў, якія пішуць у каментарах тое, што выгадна іх заказчыкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках