3 траўня 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстраліец стварыў Бэтмабіль, на якім дазволена ездзіць па вуліцы

1

Аўстраліец Зак Міхайлавіч стварыў Бэтмабіль, на якім афіцыйна дазволена ездзіць па вуліцы.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Telegraph. Натхненнем для прыхільніка Бэтмана паслужыла машына з фільма 1989 года, галоўную ролю ў якім сыграў Майкл Кітан.

Як прызнаўся жыхар аўстралійскага Кэмдэна, праз незвычайнае аўто ён пастаянна атрымлівае дзіўныя просьбы ад іншых фанатаў франшызы. Так, нейкая пара прапанавала Міхайлавічу «ахрысціць» Бэтмабіль. Акрамя таго, аўстралійца просяць прадаць машыну.

Але замест таго, каб пагадзіцца на шасцізнакавыя прапановы ад бізнэсоўцаў з усяго свету 29-гадовы Міхайлавіч выкарыстоўвае Бэтмабіль у дабрачынных мэтах, адзначае газета. Прыхільнік Бэтмана далучыўся да фонду Make-A-Wish і дапамагае дзецям.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках