4 траўня 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея не ўзгадніла адпраўку «канвою» ў Данбас

2
МЗС Украіны: Расея не ўзгадніла адпраўку «канвою» ў Данбас

Расея не прасіла дазволу ва Украіны накіраваць чарговы гуманітарны канвой.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.

З ягоных слоў, МЗС стала вядома з СМІ пра тое, што Расея ў чарговы раз, у парушэнне ўсіх міжнародных дамоўленасцяў, спрабуе накіраваць ва Украіну нейкі канвой. Ніякіх афіцыйных паведамленняў не паступала ні ад расейскага МЗС, ні ад пасольства РФ ва Украіне.

Перабійніс нагадаў, што раней, перад тым як адправіць гуманітарны канвой ва Украіну, МЗС РФ накіроўвала ноты ўкраінскага МЗС пра намер накіраваць гуманітарную дапамогу.

«Іншая справа, што потым дамоўленасці і міжнародныя абавязацельствы Расея не выконвала, накіроўваючы канвой у парушэнне ўсіх міжнародных нормаў, груба парушаючы ўкраінскую мяжу. Цяпер нават такіх афіцыйных паведамленняў або афіцыйных нот ад расейскага МЗС няма. Таму мы яшчэ раз заклікаем Расейскую Федэрацыю выконваць міжнародныя нормы, якімі прадугледжаная працэдура накіравання гуманітарнай дапамогі», - сказаў ён.

Перабійніс падкрэсліў, што ў першую чаргу такой умовай павінна быць згода прымаючага боку і кантроль на мяжы, які павінны правесці ўкраінскія памежнікі і мытнікі. Таксама прадугледжаны кантроль з боку Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

«Ніякія з гэтых умоў, на жаль, у папярэднія разы Расеяй не выконваліся», - дадаў ён.

Перабійніс таксама адзначыў, што калі будзе які-небудзь зварот расейскай стараны пра намер накіраваць гуманітарную дапамогу, ён будзе разгледжаны. І калі Украіна дасць згоду на атрыманне такой дапамогі, будуць задзейнічаныя пэўныя механізмы.

"Усе іншыя варыянты напрамкі [гуманітарнага канвою] будуць незаконнымі і будуць з'яўляцца грубым парушэннем міжнароднага права", - падсумаваў спікер МЗС.

Раней паведамлялася, што аўтакалона з нібыта гуманітарнай дапамогай для жыхароў паўднёва-усходу Украіны выехала з Падмаскоўя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках