4 траўня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы крэдыт МВФ - толькі ў абмен на рэформы

18
Новы крэдыт МВФ - толькі ў абмен на рэформы

Міжнародны валютны фонд гатовы абмяркоўваць з Беларуссю новую крэдытную праграму.

Гэта магчыма ў выпадку гатоўнасці ўрада на рашучыя крокі ў рэфармаванні эканомікі. Такую заяву зрабіў сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман, паведамляе БелаПАН.

Місія МВФ працавала ў Менску з 22 па 28 кастрычніка. Як адзначыў Хофман, мэтай візіту было абмеркаванне з беларускім бокам эканамічнай палітыкі, што праводзіцца ў краіне, і планаў на будучыню.

Да цяперашняга часу, канстатаваў Хофман, урад ухваліў план сістэмных мер у збалансаваным развіцці эканомікі. Паводле ягоных слоў, МВФ вітае эканамічныя планы ўрада. "Але неабходна прапанаваць дадатковыя меры, каб выпрацаваць комплексны дакумент, які б быў падтрыманы фондам", - сказаў кіраўнік місіі.

Ён удакладніў, што МВФ чакае ад Менска рашучых крокаў у рэфармаванні эканомікі: "Калі ўлады гатовыя прапанаваць рашучыя меры ў галіне эканамічнай палітыкі, то фонд гатовы абмяркоўваць новую праграму з Беларуссю".

На пытанне аб канкрэтных прапановах фонду Хофман адказаў, што "канкрэтныя пункты не будзе карысным цяпер абмяркоўваць публічна". Пры гэтым ён даў зразумець, у якіх сферах МВФ чакае змен. "Канкрэтныя крокі мы хацелі б бачыць у сферы грашова-крэдытнай палітыкі, курсаўтварэнні, палітыцы заробкаў, дырэктыўным крэдытаванні эканомікі", - сказаў кіраўнік місіі.

Ён таксама ўдакладніў, што фонд выступае за скарачэнне аб'ёму фінансавання дзяржпраграм. На думку МВФ, дадаў Хофман, падрыхтаваны урадам Беларусі план змяшчае пэўныя неабходныя мерапрыемствы. "У прыватнасці, місія рашуча падтрымлівае намеры ўладаў ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне і павысіць асобныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і транспарт да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў да 2017 года. Хоць такія крокі павінны насіць комплексны характар, прычым асноўныя намаганні варта засяродзіць на пачатковым этапе", - падкрэсліў Хофман.

Аднак, дадаў ён, без уключэння ва ўрадавы план іншых мер дакумент не зможа істотным чынам паўплываць на стан беларускай эканомікі. "Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, без уключэння ў план больш шырокага спектру структурных рэформаў і рашучых мер у частцы макраэканамічнай палітыкі малаверагодна, што ён будзе спрыяць значнаму скарачэнню дысбалансаў і ўмацаванню перспектыў росту", - сказаў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках