4 траўня 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Абараніць сябе можам толькі мы самі

33
Зміцер Дашкевіч: Абараніць сябе можам толькі мы самі

Патрыятызм, беларуская мова і культура - лепшыя сродкі супраць расейскай агрэсіі.

Так лічыць былы палітвязень, сустаршыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. Ён распавёў charter97.org, як трэба адказваць на дзеянні прарасейскіх арганізацый, якія ўжо не першы год існуюць на тэрыторыі Беларусі.

- Гэта адно з падраздзяленняў пятай калоны ў Беларусі, задача якіх рыхтаваць свае групоўкі на той выпадак, калі беларускія дэмакраты паспрабуюць нарэшце адбудаваць незалежную дзяржаву, як ва Украіне. Як толькі ўкраінская дзяржава выбрала сапраўды незалежную ўладу, скінула навязанае Крамлём кіраўніцтва, тут жа ўваходзіць у дзеянне гэтая пятая калона.

- Што вы параіце рабіць беларусам, як рэагаваць на гэтую пагрозу?

- На сённяшні дзень тыя грамадзяне Беларусі, якія прагнуць сапраўднай незалежнасці, дэмакратыі і свабоды, могуць рабіць толькі адно: размаўляць на беларускай мове. Калі мы будзем размаўляць па-беларуску, ніхто ніколі не прыйдзе сюды «рускамоўнае» ўшчэмленае насельніцтва, нават пры наяўнасці любых ваенізаваных, падрыхтаваных структур. Аб усім астатнім мы можам разважаць гіпатэтычна - пра тое, што мы можам рабіць, аб прыцягненні міжнароднай супольнасці, дамагацца дэмакратычных выбараў... Усім начхаць! Прыклад Украіны гэта пацвярджае. Начхаць Еўропе, начхаць нават ЗША. Яны абстрагаваліся ад такіх міжнародных пытанняў. Абараніць сябе можам толькі мы самі. У нас адзіны інструмент - гэта беларуская мова. Падзеі ва Украіне паказалі, што як толькі ўкраінскі народ дамогся сапраўдных выбараў і сапраўднай улады, адразу ж з'явілася пятая калона, якая прыйшла абараняць «сваіх».

- Мова можа быць адказам аўтамату?

- Бандфарміраванні могуць быць эфектыўнымі толькі тады, калі ёсць падтрымка насельніцтва. Паглядзіце на вынікі выбараў у «вызваленых» рэгіёнах Данбаса. Славянск - 30% за Апазіцыйны блок. Бандфарміраванні маюць эфектыўнасць і могуць дзейнічаць толькі на падрыхтаванай, спрыяльнай глебе. На беларускай глебе, у грамадстве, якое прагне незалежнасці, паважае сваю культуру і гісторыю, яны не могуць дзейнічаць, якая б зброя ў іх не была. Магчыма, нехта скажа, маўляў, вось, яны там рыхтуюцца з аўтаматамі, давайце і мы тут пачнем трэніравацца. Гэта абсалютнае глупства, нават калі б у нас і былі гэтыя аўтаматы. Лукашэнка, стварыўшы дзясяткі спецслужб, якія кантралююць кожны крок, нельга нават без зброі збірацца. Яны, натуральна, дазваляюць валодаць зброяй і трэніравацца, адпрацоўваючы свае навыкі, толькі тым падраздзяленням, якія ім выгадныя. Казацкія падраздзяленні - гэта такая ж самая частка пятай калоны, як і КДБ Беларусі. І ў нас няма іншых механізмаў накшталт «давайце адкапаем дзедаўскі маўзер» няма. Толькі гаварыць па-беларуску, перайсці на родную мову. І тады прыйдзе сюды пятая калона і што яна скажа? Каго яны «вызваляюць»?

- Падобныя арганізацыі дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, прыцягваючы нават дзяцей. Як папярэдзіць насельніцтва аб тым, што трэба ўважліва ставіцца да такога роду «вольнага часу» іх дзіцяці?

- Мы можам казаць пра гэта на «Хартыі», можам казаць людзям пры асабістых сустрэчах. На гэты момант трэба больш адукоўваць людзей праз тыя незалежныя крыніцы інфармацыі, якія ёсць, і ўмацоўваць патрыятызм, які грунтуецца на нацыянальнай самасвядомасці і беларускай мове.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках