5 траўня 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі параўнаў сітуацыю ў Расеі з пярэдаднем рэвалюцыі 1917 года

15
Хадаркоўскі параўнаў сітуацыю ў Расеі з пярэдаднем рэвалюцыі 1917 года

Былы кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі выказаў меркаванне, што Расея набліжаецца да эканамічнага крызісу.

«Я баюся, што [прэзідэнт Расеі Уладзімір] Пуцін збіраецца прывесці краіну да крызісу нашмат хутчэй, чым многім хацелася б», - заявіў бізнэсовец у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Чарлі Роузу. Расея можа ў канчатковым выніку сутыкнуцца з «паўторам 1917 года, калі чалавек прыводзіць краіну да эканамічнага крызісу, і мы, вядома, рухаемся ў гэтым кірунку», цытуе яго Bloomberg.

«Усе аўтарытарныя рэжымы, асабліва тыя, што, як гэты, грунтуюцца не на ідэалогіі, а на пэўным чалавеку, з'яўляюцца вельмі нестабільнымі. Для таго, каб захаваць уладу, такія аўтарытарныя лідэры вымушаныя выпальваць зямлю вакол сябе, чым Пуцін і займаецца», - упэўнены Хадаркоўскі.

Бізнесовец выказаў здагадку, што на выбарах 2018 Пуцін у чарговы раз будзе абраны прэзідэнтам. «Метад, з дапамогай якога ён даможацца перамогі, залежыць ад таго, як будуць развівацца падзеі. Ён можа дасягнуць перамогі досыць шчыра, паколькі канкрэтна цяпер нацыянальны шавінізм падтрымлівае ягоны рэйтынг», - заявіў ён.

На думку Хадаркоўскага, Расея магла б пазбегнуць будучага крызісу, калі б устала на шлях інтэграцыі з Еўропай. «Мы з'яўляемся часткай Еўропы. Уся наша культура з'яўляецца еўрапейскай. Усе нашы традыцыі - еўрапейскія», - мяркуе экс-кіраўнік ЮКАСа.

У канцы верасня Хадаркоўскі ў інтэрв'ю французскай Le Monde заявіў аб гатоўнасці стаць прэзідэнтам Расеі, калі гэта будзе неабходна для пераадолення крызісу ў краіне. Ён паабяцаў спрыяць перадачы часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на карысць судовай і заканадаўчай галін улады і грамадзянскай супольнасці.

Пры гэтым ён удакладніў, што яго прэзідэнцкія амбіцыі пакуль не падмацаваныя канкрэтнымі планамі. «Такая задача перада мной не стаіць. Я не быў бы зацікаўлены ў ідэі стаць прэзідэнтам Расеі на той час, калі краіна будзе развівацца нармальна», - растлумачыў Хадаркоўскі.

Абноўлены закон аб асноўных гарантыях выбарчых правоў, папраўкі да якога былі прынятыя ў лютым, дазваляе абірацца асуджаным паводле цяжкіх артыкулаў толькі праз 10 гадоў пасля пагашэння судзімасці. Хадаркоўскі правёў 10 гадоў у турме паводле «справы ЮКАСа», летась у снежні быў памілаваны прэзідэнтам і выйшаў на волю.

У ягоным выпадку судзімасць не лiчыцца пагашанай, гэта адбудзецца аўтаматычна праз 8 гадоў пасля вызвалення (арт. 86 КПК Расеі) ці раней - калі суд прыме адпаведную пастанову. Без пастановы суда Хадаркоўскі атрымае права прэтэндаваць на выбарныя пасады ў Расеі толькі праз 18 гадоў.

Раней Хадаркоўскі выказаў здагадку, што існы ў Расеі палітычны рэжым можа быць яшчэ 20 гадоў, калі ягоныя прадстаўнікі не зробяць памылак. «У мяне ёсць надзея, што Пуцін зробіць якую-небудзь памылку, таму што ўсе аўтарытарныя рэжымы церпяць крах з прычыны памылак», - сказаў бізнэсовец ў інтэрв'ю гішпанскай газеце El Pais.

Хадаркоўскі адзначыў, што «гэта можа не адбыцца ні ў бліжэйшыя дзесяць гадоў, ні нават праз дваццаць». Адказваючы на пытанне, як доўга можа захоўвацца цяперашняя палітычная сістэма, экс-кіраўнік ЮКАСа сказаў: «Я песіміст. Паміж двума гадамі - калі зробіць памылку - і дваццаццю».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках