5 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта з пачатку года патаннела на 15%

6
Нафта з пачатку года патаннела на 15%

Кошты на нафту надалей падаюць.

Brent растуць з двухгадовага мінімуму, але завершаць зніжэннем чацвёрты тыдзень з пяці апошніх, паведамляе Reuters.

А 8.47 мск ф'ючэрсы на Brent падаражэлі на $0,39 да $93,81 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $0,51 да $91,52 за барэль. З пачатку тыдня Brent патаннела больш чым на $3, а з пачатку года - больш чым на 15 адсоткаў.

«Я думаю, што рынак не звяртае ўвагі на рызыкі. У кошты не закладваюцца ніякія нацэнкі, што прымушае мяне турбавацца», - сказаў дырэктар інвестыцыяў Ayers Alliance ў Сіднэі Джонатан Бэрат.

Сярод існых рызык - наступ ісламістаў на Блізкім Усходзе. Парламент Турцыі ў чацвер ухваліў вайсковую аперацыю супраць Ісламскай дзяржавы, якая захапіла значныя тэрыторыі ў Іраку і Сірыі, што прывяло да патоку курдскіх бежанцаў у Турцыю.

Рынак чакае справаздачу аб занятасці ў ЗША ў верасні, што выходзіць у пятніцу. На думку аналітыкаў, колькасць працоўных месцаў вырасла на 215 000, але калі паказчык будзе ніжэйшы за прагназаваны, гэта можа выклікаць зніжэнне курсу даляра і рост коштаў на сыравіну.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што ўтрымаць кошты ад далейшага падзення можа толькі зніжэнне здабычы АПЕК. Арганізацыя, хутчэй за ўсё, абмяркуе квоту на здабычу на нарадзе ў лістападзе, але сярод яе ўдзельнікаў няма адзінага меркавання ў гэтым пытанні.

«Мне здаецца, калі кошт Brent дойдзе да $85-90, можна чакаць, што АПЕК задумаецца аб зніжэнні здабычы», - сказаў старэйшы аналітык CMC Markets Рык Спунэр.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках