5 траўня 2024, Нядзеля, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Фіярэнціны» не здзіўлены, што «Дынама» прайграла

2
Галоўны трэнер «Фіярэнціны» не здзіўлены, што «Дынама» прайграла

Матч супраць менскага «Дынама» быў цяжкім, аднак, калі лік 3:0 на карысць тваёй каманды, складана казаць пра тое, што было ўжо занадта цяжка.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер італьянскай «Фіярэнціны» Вінчэнца Мантэла на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння матчу другога тура групавога этапу Лігі Еўропы, які прайшоў 2 кастрычніка на «Барысаў-Арэне», паведамляе БелаПАН.

«У «Генгама» мы ў першым туры перамаглі таксама 3:0, але гэта былі розныя матчы, нягледзячы на аднолькавы рахунак. Першы быў дома, другі - на выездзе, і гэта ўжо прадвызначае розную падрыхтоўку», - сказаў трэнер.

«Цяпер мы атрымалі вельмі важную перамогу, - падкрэсліў ён. - Калі забілі, то трохі расслабіліся, так як зразумелі, што мацнейшыя і здолеем перамагчы. Вядома, былі памылкі, маглі прапусціць, і над гэтым трэба працаваць».

На прэс-канферэнцыі перад матчам Мантэла выказаў здзіўленне, што ў першым туры асноўнага раунда ЛЕ 18 верасня «Дынама» так моцна - 1:6 - прайграла ПАОК, паколькі ў нацыянальным чэмпіянаце менскі клуб тыдзень таму згуляў унічыю з БАТЭ, які, у сваю чаргу , 30 верасня перамог гішпанскі «Атлетык» у Лізе чэмпіёнаў. На пытанне, ці не здзіўлены ён цяпер той паразе дынамаўцаў і перамозе «Фіярэнціны», трэнер адказаў: «Не, не здзіўлены».

Пасля двух тураў у групе з 6 баламі лідзіруе «Фіярэнціна». У французскага «Генгама» і грэцкага ПАОК па 3 балы, «Дынама» балаў не мае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках