5 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучная справа: гандляроў спайсам кантралявалі «арганізаваныя» бандыты

12
Гучная справа: гандляроў спайсам кантралявалі «арганізаваныя» бандыты

У Гомелі наспявае гучны судовы працэс.

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб дзейнасці арганізаванай групы, якія кантралявалі гандляроў спайсам. Нядаўна пракуратура Гомельскай вобласці накіравала справу ў суд. Пра тое, што праблема распаўсюджвання курыльных сумесяў абвастрылася да мяжы, сёння кажа статыстыка загубленых лёсаў. Аднак што для адных - памылка і трагедыя, то для іншых - бізнэс, піша «Савецкая Беларусь».

Крымінальны свет, як вядома, чула рэагуе на попыт. Арганізаваная група з дзевяці чалавек, раскрытая ў Гомелі, таму пацверджанне. Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Заяц удакладняе падрабязнасці нетыповай справы:

- Спачатку адзін з фігурантаў быў затрыманы міліцыянтамі за распаўсюд наркотыкаў. Але калі пачалі прапрацоўваць ланцужок, высветлілася: групу гандляроў кантралявалі раней судзімыя, у тым ліку і так званы «крымінальны наглядчык».

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, бізнэс задумаў 23-гадовы гамяльчанін Д., які ўжо меў у біяграфіі судзімасці за рабаванне і збыт наркотыкаў. Прыцягнуў таварышаў-аднагодкаў. Сталі вылічаць прадаўцоў спайса, якім прапанавалі свой «дах» за пэўную плату.

Намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці Раман Герасімаў знаёміць з некаторымі дэталямі:

- Гэта былі такія ж маладыя людзі, якія наважылі незаконна зарабіць на продажы наркотыкаў. З тымі з іх, хто не згаджаўся, не цырымоніліся. Маглі на вуліцы пасадзіць у аўтамабіль, вывезці ў лес, прывязаць да дрэва, прыгразіць расправай.

Сумы, якія яны аддавалі «заступнікам», былі розныя. Адзін з гандляроў, напрыклад, выплаціў больш за 16 мільёнаў рублёў. Усяго ж паводле справы праходзяць 11 пацярпелых. Неўзабаве актыўную групу заўважылі двое прыяцеляў з багатай крымінальнай біяграфіяй (адзін з іх праходзіў па групоўцы «пажарнікаў»). Пастанавілі моладзь падмяць пад сябе. Тут ужо для застрашвання чарговых супраціўленцаў ў ход пайшло зброя - пісталет, выглядам якога хутка пераконвалі...

Фігуранты ў справе абвінавачваюцца ў стварэнні ўстойлівай арганізаванай групы, якая займалася вымагальніцтвам, выкраданнем людзей і пазбаўленнем іх волі. Дата судовага працэсу будзе неўзабаве прызначаная.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках