5 траўня 2024, Нядзеля, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра захоп закладніцы ў ГЦ «Шчасце»: Будзем разбірацца самым радыкальным чынам

47
Лукашэнка пра захоп закладніцы ў ГЦ «Шчасце»: Будзем разбірацца самым радыкальным чынам

Лукашэнка звязвае негатыўныя праявы ў грамадстве з недаглядам у школьным выхаванні.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.

На сустрэчы дыктатар, у прыватнасці, падняў пытанне ўзаемаадносінаў школы і сям'і. «Бясспрэчны факт, што толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў і настаўнікаў мы зможам падрыхтаваць нашых дзяцей да самастойнага жыцця. І тое, што апошнім часам усё больш і больш мы пачынаем канстатаваць факты негатыўнага ў нашым грамадстве, звязана з велізарным бракам - вашым і маім, - заявіў Лукашэнка. - Тое, што ў нас закладнікаў захопліваюць, паляць, п'юць, больш за тое, ужываюць наркотыкі, - вялікі мінус вам і мне як прадстаўніку ўлады. І мы з гэтым павінны разабрацца, прытым радыкальна».

Са слоў Лукашэнкі, у гэтай сітуацыі, вядома, можна спаслацца на тое, што дзеці знаходзяцца пад вялікім уплывам вуліцы, свайго асяроддзя і іншых працэсаў. «Але гэта нам дадатковая нагрузка. Усё роўна яны прыходзяць у школу, і мы павінны быць настолькі таленавітыя, каб паказаць, што няправільна», - сказаў ён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках