5 траўня 2024, Нядзеля, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Значна падаражэюць лазні

13
Значна падаражэюць лазні

Цяпер аматарам памыцца трэба будзе выкласці за квіток у сярэднім на 25% больш.

Кошт будзе залежаць ад тыпу аддзялення. У прыватнасці, квіток у агульнае аддзяленне другога разраду лазні (гэта аддзяленне, у якім можа адначасова знаходзіцца да дваццаці чалавек) будзе каштаваць 52 000 рублёў. Аддзяленне, у якім змяшчаецца больш за дваццаць чалавек, крыху танней - 45 000 рублёў, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Дарэчы, падаражэлі яшчэ і душавыя. Раней адзін візіт пад цёплы 45-хвілінны дожджык каштаваў 31 тысячу, а цяпер абыдзецца ў 36 тысяч.

І, нарэшце, падымецца кошт лазневых нумароў. Нумары першага разраду каштуюць 420000 (кошт за 2 гадзіны знаходжання), а нумары люкс больш за паўмільёна - 550 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках