5 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр паэт Аляксандр Альтшулер

2
Памёр паэт Аляксандр Альтшулер

У чацвер, 2 кастрычніка, у Ерусаліме памёр расейскі паэт Аляксандр Альтшулер. Паэту было 76 гадоў.

Аляксандр Барысавіч Альтшулер нарадзіўся ў 1938 годзе ў Ленінградзе. Свой творчы шлях ён пачынаў сярод «малых ахматаўцаў» - Яўгенія Рэйна, Дзмітрыя Бобышава і Анатоля Наймана - у літаратурнай студыі Педагагічнага інстытута. Таксама ўваходзіў у кола «паэтаў Малой Садовай», якія збіраліся ў кафетэрыі Елісееўскага магазіна, а пазней перабраліся ў легендарны «Сайгон», піша Colta.ru.

Альтшулер друкаваўся ў многіх выданнях, прысвечаных неафіцыйнай паэзіі Савецкага Саюза, і постсавецкіх зборніках эксперыментальнай паэзіі. Яго вершы выходзілі ў альманаху Fioretti, у часопісах «Транспонанс», «Міцін часопіс», «Новы часопіс», у зборніку «24 паэты і 2 камісары», у сеткавым часопісе «Двукроп'е», у «Новай літаратурнай карце Расеі». Падборка вершаў Альтшулера ўвайшла ў анталогію Канстанціна Кузьмінскага «Ля блакітнай лагуны» (1980-1986).

У 1998 годзе ў Ерусаліме выйшла кніга Аляксандра Альтшулера «Няўжо заўсёды шэраг за шэрагам». Найбольш поўны збор твораў паэта «Я не ведаю сабе імя» быў выдадзены ў 2008-м у Пецярбургу. Кніга ўзнагароджаная дыпломам Саюза кнігавыдаўцоў Расеі ў намінацыі «Мастацтва кнігі – 2009».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках