5 траўня 2024, Нядзеля, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Костка: КДБ займаецца ўсім - і пасяўной, і закладнікамі

65
Валерый Костка: КДБ займаецца ўсім - і пасяўной, і закладнікамі

Навошта было забіваць хворага чалавека? - Не разумее былы супрацоўнік КДБ.

Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валерый Костка сказаў charter97.org, што ў спецаперацыі ў вызваленні закладніцы спецслужбам няма чаго рабіць.

«Гэта была абсалютна бытавая сітуацыя. Гэтых закладнікаў захопліваюць ва ўсім свеце, гэта дробязь. Адна справа, калі б гэта быў нейкі агент ЦРУ, або БНД, або Масада. А гэта проста хворы чалавек.

Святара выклікаць - гэта наогул нейкая шызафрэнія. Ну, хіба што ён быў вернікам, тады сэнс яго зваць на перамовы і, можа быць, трэба было псіхолага выклікаць. Тут няма чаго рабіць спецслужбам! Закладнік - гэта чыста міліцэйская справа. Але ў нас прывыклі, што КДБ займаецца ўсім. І старшынямі калгасаў, і лясгасамі, і пасяўной, і ўборачнай. Гэта няправільна. Тут справа праваахоўных органаў», - мяркуе ён.

Нагадаем, у 1 кастрычніка а 13:00 у менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» адбыўся захоп закладніцы - супрацоўніцы абменнага пункта. Пасля трох гадзін перамоваў аператыўнікі зрабілі некалькі стрэлаў у налётчыка, а дзяўчына была вызваленая. Праз суткі хлопец сканаў у рэанімацыі пасля аперацыі.

Фота: Улад Грыдзін

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках