5 траўня 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу мясцовыя «цітушкі» напалі на дэманстрантаў

1

Сёння ў Ганконгу пачаліся закалоты паміж дэманстрантамі і прыхільнікамі ўлады, якія патрабуюць ад пратэстуючых пакінуць вуліцы.

Як паведаміла ў Твітэры журналістка Agence France-Presse Кэці Лі, у Ганконгу з'явіліся свае «цітушкі», прывезеныя з іншых раёнаў Кітая, якія гавораць з асаблівым акцэнтам.

Як паведамляе Reuters, каля тысячы прыхільнікаў улады сутыкнуліся з сотняй мітынгоўцаў. Сотні праціўнікаў пратэстуючых штурмавалі палаткі і сарвалі банэры дэманстрантаў, прымушаючы актывістаў дэмакратычнага руху адступіць, паведамляе 24tv.ua.

Кітайскія «цітушкі» ідэнтыфікуюць адзін аднаго па блакітных стужках. Удзельнікаў Рэвалюцыі парасонаў можна пазнаць уласна па парасонах, з дапамогай якіх дэманстранты абараняліся ў мінулыя выходныя ад газавых нападаў. Як альтэрнатыву некаторыя дэмакратычныя актывісты носяць стужкі жоўтага колеру.

Прыхільнікі ўлады спрабавалі разабраць барыкады дэманстрантаў і сілай выштурхаць іх з вуліц. Паліцыя стварыла жывы ланцуг, каб аддзяліць дзве групы.

Дэманстранты, большую частку якіх складаюць студэнты ВНУ, застаюцца на вуліцах Ганконга з мінулай пятніцы. Гэтыя пратэсты сталі вялікай праблемай для ўлады Пекіна з тых часоў, як Кітай узяў пад свой кантроль былую брытанскую калонію ў 1997 годзе.

Дэманстранты незадаволеныя планамі кітайскага кіраўніцтва зацвярджаць кандыдатаў на выбарах, якія пройдуць у Ганконгу ў 2017 годдзе. Мітынгоўцы патрабуюць прамых і адкрытых дэмакратычных выбараў. Учора дэманстранты пагражалі захапіць урадавыя будынкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках