5 траўня 2024, Нядзеля, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцы зразумеюць, што адбываецца, калі ў Расею прыйдзе 20 тысяч трун»

44
«Расейцы зразумеюць, што адбываецца, калі ў Расею прыйдзе 20 тысяч трун»

Пуцін абраў адкрытую вайну супраць Украіны. Трупы пакінулі лічыць ужо даўно, а шмат хто зазнае шок, калі даведваецца пра рэальную колькасць ахвяр у Луганскай і Данецкай абласцях.

Пра гэта распавёў экс-нардэп і ўдзельнік АТА Паўло Жабрыўскі, паведамляючы аб рэальнай сітуацыі ў зоне вайсковых дзеянняў на ўсходзе, піша styknews.info.

«Пуціну патрэбная ўся Украіна. Крым і Данбас маюць патрэбу ў Адэсе, Мікалаеве, Херсоне, Днепрапятроўску. А гэтыя рэгіёны, у сваю чаргу - у Кіеве, Палтаве. У выніку ўзнікае пытанне і аб супольнай мяжы з ЕЗ. Пуцін хоча знішчэння Украіны як дзяржавы», - кажа Жабрыўскі.

«Уражвае бездапаможнасць людзей, байцоў. Казаць пра тое, што яны гатовыя да зімы - не даводзіцца. Абутку, спальнікаў, адзення патрэбнага зімовага няма, а калі і ёсць, то гэта валанцёрская дапамога. Галоўная праблема ў тым, што няма войска і няма афіцэраў. Чалавеку, які працаваў трактарыстам, перамагчы ў вайне немагчыма. Павінна быць кваліфікаванае, падрыхтаванае войска, і пажадана яго арганізаваць за бліжэйшыя паўгода», - адзначае ён.

На ягоную думку, нягледзячы на дзейснае процідзеянне ўкраінскіх войскаў, расейцы б'юцца жорстка, а гарматнага мяса Расея ніколі не шкадавала, таму бліжэйшым часам вайна не скончыцца.

«Украіна павінна зрабіць захады для ўсталявання кантролю мяжы вайсковым АБСЕ, бо Пуцін не спыніцца», - сцвярджае экс-нардэп.

«Вайна спыніцца, калі мы навучымся прычыняць агрэсару такія страты, якія ён ужо не здолее лёгка кампенсаваць. Якія здэмаралізуюць агрэсара. Калі ў Расею прыйдзе 20 000 трун, толькі тады расейцы зразумеюць, што адбываецца ў рэчаіснасці», - падсумаваў Паўло Жабрыўскі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках