5 траўня 2024, Нядзеля, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Shell спыніла супрацоўніцтва з «Газпром нафтай»

Shell спыніла супрацоўніцтва з «Газпром нафтай»

Англа-галандская Shell прыпыніла супрацоўніцтва з расейскай нафтавай кампаніяй "Газпром нафта" ў рамках супольнага прадпрыемства "Ханты-Мансійскі нафтавы звяз".

Пра гэта паведаміў журналістам гендырэктар "Газпром нафты" Аляксандр Дзюкаў, інфармуе РІА Новости.

"Газпром нафта" сярод іншых трапіла пад сектаральныя санкцыі Захаду. У прыватнасці, ЕЗ забараніў пастаўкі абсталявання і выкананне паслуг на радовішчах сланцавай нафты ў Расеі.

"У рамках гэтага звязу яны сваю працу спынілі, але мы прадаўжаем працаваць у ХМНС самастойна, ніякіх праблем мы там не бачым", - сказаў Дзюкаў. Паводле ягоных слоў, у рамках гэтага СП ніякай крытычнай сітуацыі не ўзнікла.

Каментуючы перспектывы далейшага супрацоўніцтва з Shell са сланцавымі праектамі ў рамках Salym Petroleum Development, Дзюкаў сказаў: "У рамках SPD яны цяпер вывучаюць магчымасць прадоўжыць работы і ўзгадняюць магчымасць працы з адпаведнымі рэгулятарамі, якія ў іх прымаюць пастановы".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках