5 траўня 2024, Нядзеля, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель: Пасля Сусветных войнаў мы зноў сведкі дратавання падмуркаў

10
Меркель: Пасля Сусветных войнаў мы зноў сведкі дратавання падмуркаў

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Расея не звяртае ўвагі на глыбокія прынцыпы мірнага суіснавання ў свеце.

Пра гэта яна сказала, выступаючы ў Гановэры з нагоды 24-й гадавіны нямецкага адзінства, піша Укрінфарм.

"25 гадоў пасля падзення Бэрлінскай сцяны, 100 гадоў пасля пачатку Першай і 75 гадоў - Другой сусветных войнаў мы з'яўляемся сведкамі таго, як у самой Еўропе адкрыта парушаюцца міжнароднае права і прынцып тэрытарыяльнай цэласнасці - грунтоўныя прынцыпы мірнага суіснавання", - заявіла Мэркель.

"Ідзе вяртанне да старога мыслення, калі суседнія дзяржавы разглядаліся не як партнёры, а як сфера ўплыву - менавіта так цяпер пачуваецца Украіна", - сказала канцлерка.

Яна адзначыла, што Украіна, Малдова і Грузія, якія падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці, маюць патрэбу ў падтрымцы Еўропы на іх шляху да свабоднага дзяржаўнаму самавызначэння.

"Такія краіны павінны самі вызначаць сваю будучыню, а парушэнне гэтага грунтоўнага міжнароднага прынцыпу патрабуе выразнага агульнага адказу", - падкрэсліла канцлерка.

Паводле яе слоў, санкцыі ўсіх 28 краін-чальцоў ЕЗ у дачыненні да Расеі з'яўляецца такім выразным адказам.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках