5 траўня 2024, Нядзеля, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК мяркуе, што іх Канапляніка «падставілі»

23
СК мяркуе, што іх Канапляніка «падставілі»

Следчы камітэт Беларусі гатовы "ўсебакова спрыяць" літоўскім калегам у высвятленні абставінаў арышту начальніка менскай управы СК.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце ўстановы.

"Следчы камітэт Беларусі ў межах кампетэнцыі і з захаваннем прынцыпу тэрытарыяльнасці праводзіць праверку абставінаў, звязаных з выяўленнем патронаў у аўтамабілі начальніка УСК Менску пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы", - сказалі ў СК.

Падчас праверкі, якая праводзіцца Следчым камітэтам на тэрыторыі Беларусі, высвятляюцца абставіны, якія папярэднічалі выезду Канапляніка і ягонай жонкі, правяраюцца версіі аб учыненні кампраметавальных дзеянняў у дачыненні да іх з боку трэціх асоб, у тым ліку ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю Канапляніка з помсты або з іншых матываў. "Беларускія следчыя зыходзяць з таго, што мытным органам Літвы магчыма паступіла паведамленне аб наяўнасці ў аўтамабілі затрыманага прадметаў кантрабанды, пра што сведчыць факт паглыбленага надгляду аўтамабіля, які праводзіцца вельмі рэдка на выездзе з Літвы", - адзначылі ў камітэце.

Ва ўстанове мякуюць, што варта звярнуць увагу на факт спрацоўвання ў начны час сігналізацыі аўтамабіля, які знаходзіўся на стаянцы каля гатэля падчас знаходжання Дзмітрыя Канапляніка ў Літве. "Беларускія спецыялісты правялі агляд аналагічнага аўтамабіля, у выніку чаго ўстаноўлена, што зыходзячы з яго базавых канструктыўных асаблівасцяў, хаванне і размяшчэнне прадмета, аналагічнага выяўленаму ў аўтамабілі Канапляніка, пад днішчам аўтамабіля не складае цяжкасцяў і можа быць зроблена без адкрыцця салона за вельмі кароткі час - да 1 хвіліны", - дадалі ў камітэце.

Сам Зміцер Канаплянік паляўнічым не з'яўляецца, зброяй не захапляецца. У Літве знаёмых не мае, выязджаў туды ўпершыню. Праграма знаходжання ў Вільні з'яўлялася сямейным адпачынкам і ўключала наведванне гісторыка-культурных аб'ектаў.

Да стварэння Следчага камітэта кіраўнік управы праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі. У Следчым камітэце да верасня 2013 года займаў пасаду начальніка галоўнай управы расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі. Менавіта гэта падраздзяленне займаецца расследаваннем самых складаных і рэзанансных крымінальных спраў у дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачынных арганізацый, арганізаваных груп, у тым ліку транснацыянальных, а таксама злачынстваў аб карупцыі.

Больш за год Дзмітрый Канаплянік з'яўляецца начальнікам УСК у горадзе Менску. Зарэкамендаваў сябе як прафесіянал высокага ўзроўню, мае бездакорны паслужны спіс, карыстаецца аўтарытэтам і павагай калег.

"Ацэньваючы звесткі, якія ёсць у следства, беларускія следчыя мяркуюць, што асноўнай версіяй з'яўляецца ўчыненне неўстаноўленымі асобамі ў дачыненні да Дзмітрыя Канапляніка дзеянняў кампраметавальнага характару, якія выявіліся ў закладцы патронаў у аўтамабіль. Каму і навошта гэта было трэба і трэба высветліць супольнымі намаганнямі беларускіх і літоўскіх праваахоўнікаў", - упэўненыя ў СК.

Як паведамлялася, 21 верасня начальнік УСК Менску Дзмітрый Канаплянік са сваёй жонкай вяртаўся з Вільні, куды выязджаў выключна ў турыстычных мэтах. Пры перасячэнні мяжы ў літоўскім пункце пропуску аўтамабіль зазнаў паглыблены дагляд, у выніку якога пад днішчам аўто выяўленая скрынка з 50 патронамі калібру 9 мм Luger. "Боепрыпасы калібра 9 мм Luger у Беларусі ў агульным абарачэнні не выкарыстоўваюцца", - падкрэслілі ў СК.

Праваахоўнымі органамі Літвы паводле гэтага факту было распачатае расследаванне. У сувязі з гэтым начальніку кіравання і ягонай жонцы абмежаваны выезд з Літвы, іх пашпарты канфіскаваныя.

Фота з архіву minsknews.by

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках