5 траўня 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі будуць судзіць за ўхіленне ад падаткаў

3
Месі будуць судзіць за ўхіленне ад падаткаў

Ліянэль Месі, аргентынскі футбаліст, які выступае за гішпанскую «Барселону», паўстане перад судом паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад падаткаў.

Месі і ягоны бацька Хорхе абвінавачваюцца ў нявыплаце гішпанскаму скарбу больш за 4 млн еўра.

Суддзя адхіліў рэкамендацыю пракуратуры аб зняцці абвінавачванняў на той падставе, што бацька футбаліста адказваў за яго фінансавыя справы, паведамляе расейская служба BBC.

І бацька, і сын адмаўляюць сваю віну ў гэтай справе. Ім дадзена пяць дзён для падачы апеляцыі паводле пастановы суда. Сцвярджаецца, што яны недаплачваюць падаткі за перыяд з 2007 да 2009 гады.

Падаткаабкладанню падлягалі ганарары Месі паводле кантрактаў з вядомымі фірмамі, у тым ліку Banco Sabadell, Danone, Adidas, Pepsi-Cola, Proctor & Gamble.

У пастанове суддзі гаворыцца: «У рамках гэтай катэгорыі злачынстваў ад падазраванага не патрабуецца поўнае веданне ўсіх бухгалтарскіх і дзелавых аперацый або дакладная сума спагнанняў; дастаткова, каб ён ведаў пра існаванне планаў аб учыненні ашуканскіх аперацый і згаджаўся з імі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках