5 траўня 2024, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва прапануе Еўрапарламенту «план Маршала» для Украіны

2
Літва прапануе Еўрапарламенту «план Маршала» для Украіны

Прадстаўнікі літоўскага Сэйма прапануюць стварыць агульны фонд вайсковай дапамогі Украіне.

Краіны-чальцы ЕЗ змаглі б уносіць у фонд ад 1% да 3% ад грошай, якія выдаюцца ім са структурных фондаў Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда". Адпаведны дакумент плануецца падаць лідэрам дзяржаў-чальцоў ЕЗ у снежні гэтага года. Як заявіў адзін з аўтараў ініцыятывы - старшыня парламенцкага камітэта замежных спраў сацыял-дэмакрат Бенедыктаса Юодка, гэты праект стане для Украіны чымсьці накшталт "плана Маршала" (эканамічнай дапамогі Еўропе ад ЗША пасля Другой сусветнай вайны).

"Гэта канкрэтны прыклад нашай стратэгічнай дапамогі Украіне. Вядома, я не магу сказаць, ці падтрымае яго Еўрапарламент, аднак я маю намер прэзентаваць гэты праект у пачатку снежня на сустрэчы старшыняў камітэтаў замежных спраў нацыянальных парламентаў краін-чальцоў ЕЗ з кіраўніком замежнапалітычнай установы ЕЗ Федэрыка Магерыні", - адзначыў Юодка.

Дэпутат сказаў, што паводле вынікаў апошняга саміту NATO Украіне не можа быць нададзеная вайсковая дапамога ў рамках альянсу, аднак краіны маюць права рабіць гэта самастойна. Улічваючы гэта, міністэрства абароны Літвы цяпер разглядае магчымасць надання такой дапамогі Украіне.

"Бліжэйшым часам міністэрства абароны Літвы прэзентуе парламенту канкрэтны план дапамогі. А дэпутаты вызначаць, прымаць яго ці не", - паведаміў Юодка.

Аднак ва ўстанове зняпраўджваюць такую магчымасць, адзначаючы, што Літва гатовая даваць украінцам толькі гуманітарную дапамогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках