5 траўня 2024, Нядзеля, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч ў Менску: Не быць г...ном

25

На канцэрт у Менску групы «Машыны часу» быў аншлаг.

Сёння ў Менску ў Палацы спорту праходзіў канцэрт гурта «Машына часу» з нагоды яго 45-годдзя.

Журналісты звярнуліся да лідэра гурта Андрэя Макарэвіча з просьбай аб інтэрв'ю, аднак музыка ветліва патлумачыў, што прыняў пастанову інтэрв'ю не даваць.

Андрэй Макарэвіч заняў прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да цяперашняй расейскай улады і жорстка крытыкуе яе дзеянні ва Украіне.

Адну з апошніх сваіх песень музыка назваў «Мая краіна звар'яцела». 12 жніўня на запрашэнне Фонду валанцёраў Украіны расейскі музыка наведаў рэгіёны Данбаса, вызваленыя ад баевікоў і выступіў з канцэртам перад украінскімі бежанцамі.

Пазіцыя Макарэвіча стала падставай для нападак расейскай прапаганды і правакацый супраць музыкі. У канцы верасня актывісты партыі «Другая Россия» паспрабавалі сарваць канцэрт Макарэвіча ў Маскве, распыліў у памяшканні слёзацечны газ. У прэсе з'яўляліся паведамленні пра тое, што апошнім часам у музыкі ўзнікаюць праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Расеі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках