5 траўня 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У канфлікце ва Украіне вінаваты Захад (Відэа)

57
Лукашэнка: У канфлікце ва Украіне вінаваты Захад (Відэа)

На «Еўраньюс» выйшла інтэрв'ю з беларускім дыктатарам.

Карэспандэнт «Еўраньюс» Сэрджыё Кантонэ сустрэўся ў Менску з Лукашэнкам і спытаўся ў яго, у першую чаргу, пра сітуацыю ва Украіне і ролі ягонага рэжыму ў вайне Расеі супраць суседняй краіны.

Падаем стэнаграму інтэрв'ю:

«Еўраньюс»: Перш за ўсё, скажыце, ці турбуе Вас тое, што адбываецца ў суседняй краіне, Украіне - баявыя дзеянні, гвалт, і ці ёсць у Вас нейкія развязкі ці прапановы аб выйсці з гэтай сітуацыі?

- Гэтыя падзеі адбываюцца ў нашых межах, у нашых родных братоў, у нашых людзей. Калі б мне сёння сказалі: «Слухай, Лукашэнка, ва Украіне бяда, трэба нешта зрабіць. Ты гатовы і можаш гэта зрабіць?» Я б пастараўся. І думаю, што пры жаданні Украіны, Расеі і Захаду цягам года там можна нават у гэтай сітуацыі стабілізаваць абстаноўку.

«Еўраньюс»: Упэўнены, што нашым гледачам было б цікава даведацца, у чым палягае гэты план...

- Для мяне гэта вельмі небяспечная і страшная рэч: недавер Расеі да Захаду, Захаду да Расеі, Амерыкі да Расеі і Расеі да Амерыцы, і недавер ваенных бакоў. Я быў бы гатовы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктныя бакі. Гэта калі казаць пра канфлікт. А калі казаць шырэй аб стабілізацыі сітуацыі ва Украіне, то там на абсалютна дэмакратычных прынцыпах трэба правесці рэформу канстытуцыі і ўсяго палітычнага працэсу. Пакуль жа ёсць алігархія ва Украіне, якая, дарэчы, ужо мае свае ўзброеныя сілы. У алігархаў інтарэсы далёка за межамі Украіны, у іх грошы не ва Украіне, яны ў кожны момант могуць уцячы з Украіны, у іх няма нічога агульнага з украінскім народам.

«Еўраньюс»: Ці былі б Вы гатовыя прызнаць Данецкую народную рэспубліку і Луганскую народную рэспубліку?

- Не, не, але мы ж зусім іншай пазіцыі пільнуемся. Мы не хацелі б разбурэння Украінскай дзяржавы. Тут многія кажуць, што калісьці там Крым «няправільна» адышоў да Украіны, што гэта тэрыторыя спрадвечна расейская, і гэтак далей... Гэта няправільны падыход.

«Еўраньюс»: А Вы ўпэўненыя, што выступаеце як сумленны пасярэднік у гэтым канфлікце? У мяне склалася ўражанне, што Вы ўскладаеце віну толькі на ўкраінскі бок, але не на прарасейскіх паўстанцаў, якія дзейнічаюць і ваююць на паўднёва-ўсходняй Украіне, і Вы не ўзгадалі праект Наваросіі, які застаецца элементам нестабільнасці ва Украіне.

- Украіна стала тэатрам ваенных дзеянняў і тэатрам разборак буйных геапалітычных сіл. Я пра гэта сказаў - гэта не толькі Захад, але і Усход, на жаль. Што да Расеі, то я мяркую, што памылак нарабілі шмат тут і Захад, і Расея.

Але першапачаткова, вялікую адказнасць на сабе нясе Захад, а не Расея. Не Расея на тым жа Майдане здзяйсняла эскалацыю канфлікту, не Расея там дзейнічала, а некаторыя службовыя асобы заходніх дзяржаў, пра гэта ведае ўвесь свет, і мы таксама, таму што мы былі побач. Гэтыя асобы дзейнічалі адкрыта, падбухторваючы удзельнікаў Майдана да сутыкненняў. Я першапачаткова заяўляў пра тое, што праект, да прыкладу, Наваросіі мной не ўспрымаецца. Я выступаю за адзінства і цэласнасць Украінскай дзяржавы. Каб не было там замарожаных нейкіх канфліктаў, нейкіх зон накшталт Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха, якія заўсёды хаваюць небяспеку выбуху. Я асабіста гэтага не хачу як чалавек і як прэзідэнт Беларусі, бо мы знаходзімся зусім побач з Украінай.

- Крымскія падзеі сталі тыповым выпадкам парушэння міжнароднага права, парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці еўрапейскай краіны, Украіны. І гэта стала вынікам змены рэжыму ў Кіеве, ці не так?

- Не, абсалютна не. Вы хочаце сказаць, што падзеі ў Крыме, дзеянні Расеі ў Крыме - гэта было зроблена ў адплату за падзеі, якія адбыліся на Майдане? Абсалютна не. Гэта вынік няправільных дзеянняў Украіны на той момант.

«Еўраньюс»: Ці не разглядаеце Вы гэты канфлікт свайго кшталту грамадзянскай вайной у постсавецкім свеце, а падзеі на Украіне - свайго кшталту ўдарнай хваляй, якая цяпер ўдарыла і па Беларусі, па яе сістэме кіравання, і па сістэме кіравання Расейскай Федэрацыі, што стала крыніцай сур'ёзнай заклапочанасці ў абедзвюх краінах?

- У постсавецкіх рэспубліках народ дэмакратыі наеўся. Цяпер наадварот ідзе працэс і карыстаецца падтрымкай народа працэс моцнай дзяржавы, якая не павінна дапусціць хаосу і, тым больш, грамадзянскай вайны. Асабліва пасля падзей ва Украіне.

«Еўраньюс»: Калі, як Вы кажаце, «народ наеўся дэмакратыі», то ці азначае гэта, што некаторыя прадстаўнікі палітычнай апазіцыі павінны адпраўляцца за мяжу або станавіцца аб'ектам асаблівай увагі з боку ўлад?

- Што да лідэраў апазіцыі, калі Вы ківаеце на Беларусь ці на Украіну, ці на Расею - напэўна, больш на Расею - мы нікога не выціскаем. Але Вы перад гэтым сказалі, што закон у дзяржаве павінен выконвацца ўсімі, у тым ліку і ўладай, і лідэрамі апазіцыі. Калі ты парушаеш закон, ты павінен адказваць паводле закону.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках