5 траўня 2024, Нядзеля, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла фінскаму «Ёкерыта»

1
Менскае «Дынама» саступіла фінскаму «Ёкерыта»

Трэцюю паразу запар пацярпела менскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

3 кастрычніка на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча саступіла фінскаму "Ёкерыта" - 2:3 (1:3, 1:0, 0:0). На матчы прысутнічала 15.003 гледача (рэкорд сезона), піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Нік Бэйл (5.27, пас - Джонатан Чычу), Раян Веске (29.33, у большасці, Шарль Лінгле);

у гасцей - Ніка Капанен (4.41, Ніклас Хагман; 15.19, асістэнты - Юхамаці Аалтанэн, Віле Лаюнен), Сямір Бэн-Амор (8.48, у меншасці).

Склад "Дынама": Мільчакоў (Хаўген, 20.00); Лісавец - Крайчак, Калюжны - Шчахура - Чычу; Нагачоў - Бэйл, Лінгле - Веске - Элісан; Філічкін - Шынкевіч, Мялешка - Кітараў - Кулакоў; Гаўрус - Дрозд - Развадоўскі; Паўловіч.

Штрафны час: 8 - 10 (Лінгле, 5.48, 41.12 (4 хв), Нагачоў, 36.39 - Тод, 2.21, 28.26, Хухтала, 7.33, Каўкал, 12.17, Капанен, 33.57).

Упершыню "Дынама" сустрэлася з "Ёкерыта" 4 верасня ў Хельсінкі, у стартавым матчы чэмпіянату КХЛ. Менскі клуб перамог у овэртайме - 5:4.

Пасля 12 гульняў "Дынама" з 18 баламі займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 4 перамогі ў асноўны час, 2 - у овэртайме і пацярпеўшы 4 паразы ў асноўны час і 2 праз буліты (розніца шайбаў 30-31).

Бамбардзіры паводле сістэмы "гол + пас": Чычу - 17 (6+11), Лінгле - 11 (4+7), Элісан - 9 (4+5), Веске - 8 (3+5), Шчахура - 7 (4+3), Бэйл - 7 (3+4), Калюжны - 5 (0 +5), Мялешка - 4 (3+1), Гаўрус - 3 (3+0), Кулакоў - 3 (0+3), Мільчакоў , Шынкевіч - па 1 (0+1).

Наступны матч "Дынама" правядзе 6 кастрычніка на выездзе супраць рыжскіх дынамаўцаў, а 10 і 14 кастрычніка прыме адпаведна браціслаўскі "Слован" і мыцішчынскі "Атлант".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках