У ГД «Ждановічы» арыштавалі валютчыка
6- 31.10.2014, 10:39
- 11,593
Ім аказаўся грамадзянін Азербайджана.
Супрацоўнікі АБЭЗ Першамайскага РУУС на тэрыторыі ГД «Ждановічы» за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі грамадзяніна Азербайджана.
Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе МУС.
Як высветлілася, валютчык пражывае ў в. Блужа Пухавіцкага раёна і мае дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.
Паводле вынікаў праведзеных мерапрыемстваў у яго канфіскавалі больш 54 млн руб. Яго дзеянням даецца прававая ацэнка.