Беларусы замежжа адзначаць Дзяды
2- 31.10.2014, 14:22
- 6,546
Традыцыйна беларускае свята Дзяды адзначаць у Вільні, Варшаве, Празе, Лондане і Антвэрпэне.
Пра гэта кіраўнік «Беларускай Нацыянальнай Памяці» Анатоль Міхнавец паведаміў charter97.org.
Дзяды ў Вільні
У суботу, 1 лістапада, а 11.00 беларусы, якія пражываюць у Вільні, збяруцца каля цэнтральнага ўваходу могілак Росы.
Дзяды ў Варшаве
«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў - Дзяды.
Збор удзельнікаў адбудзецца ў нядзелю, 2 лістапада, а 11 гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтр Arkadia (al. Jana Pawła II 82).
Плануецца, што тыя, што сабраліся наведаюць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, і запаляць свечкі. На мерапрыемства прыйдзе Зянон Пазняк, які раскажа пра лёсы выдатных прадстаўнікоў нашага народа.
Дзяды ў Празе
У нядзелю, 2 лістапада, Боскую Літургію адслужыць Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек а 11:00 у царкве святых Кузьмы і Дзям'яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Запіскі з імёнамі памерлых неабходна падрыхтаваць загадзя.
З 10:30 будзе магчымасць споведзі.
Паніхіда па ўсіх памерлых адбудзецца а 13:30 на Альшанскіх могілках.
Дзяды ў Лондане
У нядзелю 2 лістапада беларуская грамада ў Лондане будзе адзначаць Дзяды - дзень памяці продкаў.
Паніхіда будзе праведзена каля магіл беларусаў, пахаваных на могілках св. Панкрата (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road). Праезд аўтобусам 263. Пачатак а 12:15.
Дзяды ў Антвэрпэне
У нядзелю 2 лістапада, у 12 гадзін - боская літургія ў Беларускай царкве ў Антвэрпэне (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen).
Пасля літургіі прысутныя адправяцца ў Лёвэне да магілы св. Мікалая Равенскага, дзе будзе праведзена паніхіда і ўскладзеныя кветкі.
Фота: charter97.org